Публічны цэнтр прававой інфармацыі дае грамадзянам свабодны доступ да прававой інфармацыі, якая змяшчаецца ў дзяржаўных інфармацыйных рэсурсах: інфармацыйна-пошукавай сістэме «ЭТАЛОН», інтэрнэт-рэсурсах прававой тэматыкі, друкаваных і электронных выданнях.
Электронныя рэсурсы:
Інфармацыйна-пошукавая сістэма «ЭТАЛОН» – дзяржаўны інфармацыйна-прававы рэсурс, які фарміруецца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Дазваляе атрымаць хуткі доступ да эталоннай прававой інфармацыі ад першакрыніцы, інфармацыі правапрымяняльнага характару, формаў юрыдычных дакументаў, а таксама да іншай найбольш запатрабаванай і карыснай інфармацыі: навін заканадаўства, даведнікаў, слоўнікаў юрыдычных тэрмінаў і азначэнняў і інш.
Тэксты ўсіх прававых актаў, якія змяшчаюцца ў банках дадзеных у складзе ІПС «ЭТАЛОН», прадстаўлены ў актуальным стане.
У складзе інфармацыйна-пошукавай сістэмы "ЭТАЛОН" распаўсюджваюцца:
копія эталоннага банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (уключае банкі даных "Заканадаўства Рэспублікі Беларусь" , "Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання" , "Міжнародныя дагаворы" ); банкі даных: "Формы дакументаў" , "Правапрымяняльная практыка"; тэматычныя банкі даных - падборкі прававых актаў, сістэматызаваныя па найбольш актуальных пытаннях працоўнага права, спартыўнага права, адміністрацыйных працэдур, прафсаюзнага руху, еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, прадпрымальніцтва, адукацыі, ідэалогіі, інфарматызацыі, а таксама кадравых і бухгалтарскіх пытаннях, пытаннях прававой рэгламентацыі парадку фарміравання, кампетэнцыі, арганізацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый, органаў судовай улады і органаў пракуратуры і інш.
Дзяржаўныя інтэрнэт-рэсурсы прававой тэматыкі:
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (www.pravo.by) - асноўны дзяржаўны інтэрнэт-рэсурс у галіне права і прававой інфарматызацыі. Адзіная крыніца афіцыйнага апублікавання прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Змяшчае прававую інфармацыю, а таксама навукова-практычную, вучэбную, даведачную і іншую інфармацыю ў галіне права і прававой інфарматызацыі.
Сайт "ЭТАЛОН-ONLINE" (www.etalonline.by) - самы аператыўны і найбольш просты ў Беларусі спосаб атрымання актуальнай эталоннай прававой інфармацыі, якая абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу па меры ўключэння дакументаў у эталонны банк даных Рэспублікі Беларусь. Доступ да тэкстаў дакументаў на перыяд ад сутак да года ажыццяўляецца па ідэнтыфікатарах карыстальніка (лагін, пароль) як на сайце, так і з дапамогай бясплатнага мабільнага дадатку для планшэтаў і смартфонаў на базе Android і iOS.
Прававы форум Беларусі (www.forumpravo.by) - інтэрактыўная пляцоўка для зносін наведвальнікаў сайта і спецыялістаў па прававых пытаннях. Асноўная мэта - растлумачэнне спецыялістамі пытанняў у галіне права, абмен прававым вопытам, абмеркаванне заканадаўства і практыкі яго прымянення, прадастаўленне кожнаму магчымасці выказаць сваё меркаванне.
Дзіцячы прававы сайт (www.mir.pravo.by) - рэсурс для дзяцей і падлеткаў, які дапаможа ім атрымаць прававыя веды, даведацца аб заканадаўстве Рэспублікі Беларусь і іншых краін, сваіх правах і абавязках у цікавай гульнявой форме.