«Дзяцінства – гэта кожнадзеннае адкрыцце свету,і таму трэба зрабіць так, каб яно стала, ў першую чаргу, пазнаннем чалавека і Айчыны, іх прыгажосці і велічы» В.А. Сухамлінскі
Дашкольнае дзяцінства з’яўляецца першай і вельмі важнай ступенню ў выхаванні нацыянальнай самасвядомасці дзіцяці. Менавіта дашкольны ўзрост – важнейшы перыяд станаўлення асобы, калі закладваюцца перадумовы якасцей чалавека - грамадзяніна, развіваюцца ўяўленні дзяцей аб чалавеку, грамадстве і культуры.
Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці падрастаючага пакалення – адна з самых актуальных задач нашага часу. За мінулыя гады адбываліся вялікія змены ў адносінах людзей да нашай гісторыі, пераацэнка маральных каштоўнасцей. На жаль, у наш час матэрыяльныя каштоўнасці дамініруюць над духоўнымі, а ўяўленні аб дабрыні, вялікадушшы ў дзяцей часта бываюць скажонымі.
Маральна - патрыятычнае выхаванне з'яўляецца адным з важнейшых элементаў грамадскай свядомасці, менавіта ў гэтым аснова жыццядзейнасці любога грамадства і дзяржавы, пераемнасці пакаленняў. Разумеючы актуальнасць гэтай праблемы на сучасным этапе, зразумела што фарміраванне асобы дзіцяці не магчыма без фарміравання ўсведамлення сваей этнічнай прыналежнасці да культуры народа.
Неабходна надаваць вялікае значэнне выхаванню сямейных каштоўнасцей, жаданню разумець і размаўляць на роднай мове, азнаямленню дашкольнікаў з гістарычнымі, культурнымі, нацыянальнымі, геаграфічнымі, прыродна-экалагічнымі своеасаблівасцямі горада. Пры азнаямленні з родным горадам, яго адметнымі асаблівасцямі, трэба вучыць дзяцей ўсведамляць сябе жывучым у пэўным часавым перыядзе, у пэўных этнакультурных умовах і ў той жа час далучаць іх да багацця нацыянальнай культуры.
Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей – адказная і складаная задача, вырашэння якой у дашкольным дзяцінстве толькі пачынаецца. Планамерная сістэматычная работа, выкарыстанне разнастайных сродкаў выхавання, агульныя намаганні дзіцячага саду і сям’і, адказнасць дарослых за свае словы і ўчынкі даюць станоўчыя вынікі і становяцца грунтоўным падмуркам для далейшай работы па выхаванню нацыянальнай самасвядомасці асобы дзіцяці.
Прыйдзе час, і сённяшнія дашкольнікі будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі. І вельмі важна ўжо зараз звярнуць увагу на выхаванне ў падрастаючага пакалення нацыянальнай самасвядомасці, выхаванне асобы з актыўнай жыццевай пазіцыяй, у цэнтры якой будзе усведамленне ўласнай адказнасці за лёс Радзімы.
Не трэба чакаць ад дзяцей праяўлення дарослых форм нацыянальнай самасвядомасці. Але калі ў выніку зносін з дзецьмі відна, што яны ведаюць імены тых, хто заснаваў і праславіў наш родны горад, краіну, пачынаюць праяўляць інтарэс да значымых для горада, краіны падзей, эмацыянальна рэагіраваць на творы мастацтва і адлюстроўваць свае ўражанні ў прадуктыўнай дзейнасці, зразумела, што задача - выканана.